Вторник, 1 декабря 2020

Во время операции «Арсенал» житель г.п. Шерешево сдал пистолет «ТТ»

2 486
Падчас правядзення аперацыі «Арсенал» супрацоўнікі міліцыі выявілі шэраг незвычайных знаходак. Як паведамляе прэс-цэнтр абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, на Брэстчыне за парушэнні правілаў захоўвання зброі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 55 чалавек, канфіскаваны 73 паляўнічыя стрэльбы. Па выяўленых недахопах у 43 чалавек ануліраваны дазвол на захоўванне зброі.
Добраахвотна здадзена ў органы ўнутраных спраў 112  адзінак зброі.
Самы запамінальны прыклад зарэгістраваны ў Пружанскім раёне: жыхар г.п.Шарашова аддаў пісталет «ТТ» і 22 патроны да яго, якія былі знойдзены пры разборцы нежылой вясковай хаты.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *