Среда, 21 августа 2019

Рэцэпты на біс: Стэйкі для духавой шафы або грыля

347

Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Адзенне з Еўропы» Ноны Валюшка.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свіныя стэйкі (колькасць залежыць ад колькасці гасцей),
маянэз,
кетчуп,
гарчыца,
часнок, прыправа для мяса, соль.

ПРЫГАТАВАННЕ.
Стэйкі замарынаваць у маянэзе, кетчупе, гарчыцы, пасаліць, дадаць прыправы і дробна пасечаны часнок. Мяса пакінуць у марынадзе на гадзіну, можна і даўжэй. Выкласці на бляху і запякаць у духоўцы каля гадзіны. У цёплы час года стэйкі можна гатаваць і на грылі.
Самым лепшым гарнірам да мясной стравы будзе салат са свежай агародніны.
Смачна есці!