Среда, 2 декабря 2020

«Час Земли» пройдет 26 марта с 20:30 до 21:30

1 317

Трэці год запар Беларусь прымае ўдзел у міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі”. Сэнс акцыі ў тым, што ў знак салідарнасці ў клопаце аб праблемах глабальных змяненняў клімату радавыя грамадзяне, установы, ведамства, цэлыя гарады адключаюць у раней абумоўлены час дэкаратыўную падсветку і асвятленне жылых дамоў.

У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 25 тысяч беларусаў. Сёлета  таварыства Зялёная сетка, пры падтрымцы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян краіны паўдзельнічаць у “Гадзіне Зямлі” 26 сакавіка з 20:30 да 21:30.

Штогод у акцыі прымаюць удзел такія аб’екты як Эйфелева башня, Тауэрскі мост, Букенгемскі палац, оперны тэатр Сіднэя, мост Залатыя вароты ў ЗША, Нацыянальная бібліятэка ў Мінску.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *