Среда, 21 августа 2019

Программа молодёжного марафона «75»

825

Да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з 11 чэрвеня па 3 ліпеня 2019 года Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры падтрымцы Беларускай чыгункі і іншых зацікаўленых праводзяць Маладзёжны марафон «75»

Маршрут марафона пройдзе па месцах баявой славы. Сімвалічнымі акцэнтамі яго стануць: правядзенне адкрытых дыялогаў, стварэнне палатна і альбома «Беларусь памятае», опен-эйраў «Кветкі Вялікай Перамогі», функцыянаванне мабільнай экспазіцыі «Вызваленне Беларусі».

12 чэрвеня  2019 года сустракаць удзельнікаў марафона будуць на Пружанскай зямлі.

Чакаем Вас 12.06 у 15.00 гадзін каля музея-сядзібы

«Пружанскі палацык» (вул. Савецкая, 50)

ПРАГРАМА МАРАФОНА:

15.00 – 17.00 Работа фотазоны, тэматычных інтэрактыўных пляцовак.

15.30 – 17.00 Работа мабільнай экспазіцыі «Вызваленне Беларусі».

16.00 – 17.00 Канцэртная праграма «Песні ваенных гадоў».

16.00 – 17.00 Адкрыты дыялог «Беларусь памятае!». Работа фоталабараторыі. Перадача матэрыялаў для стварэння альбома «Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі».

17.00 – 17.20  Ускладанне вянка і кветак да помніка «Спаленым вёскам».