Пятница, 20 сентября 2019

«Раённыя будні» признаны лучшей районной газетой области

483

“Партнёрства ў імя будучага: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства” – пад такой назвай у Брэсце прайшоў ХІV Беларускі міжнародны медыяфорум. Удзел у яго рабоце прынялі прадстаўнікі 25 краін свету.


Прывітальныя словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі агучыў намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта РБ У.Р. Жэўняк. На канструктыўны дыялог адразу ў пачатку свайго выступлення настроіў удзельнікаў медыяфоруму міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Карлюкевіч. Яго думку аб тым, што зрабіць, каб журналістам верыў чытач, глядач і слухач, падхапілі многія выступоўцы, якія разглядалі актуальныя пытанні сучасных СМІ.

Сярод абмеркаваных пытанняў — неабходнасць рэгулявання ў сацыяльных сетках. Тое, што сацыяльныя сеткі ўплываюць на фарміраванне грамадскай думкі, ужо ніхто не аспрэчвае. Таксама шмат увагі на форуме ўдзялялася сучасным інфармацыйным тэхналогіям у тэле-і радыёвытворчасці. Ну і, вядома, разглядалася найбольш актуальная для нас, газетчыкаў, тэма – будучае традыцыйных друкаваных СМІ.


Відаць, адзінае, у чым былі бясспрэчна згодны шматлікія эксперты – у неабходнасці прафесійнай журналістыкі, якую адрознівае ад таго ж блогерства менавіта даставернасць прыведзенай інфармацыі. Журналіст па-ранейшаму нясе адказнасць за кожнае сказанае ім слова.


У рамках медыяфоруму адбылося традыцыйнае падвя-дзенне вынікаў абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет, прафесійных журналістаў за 2018 год. Лепшай раённай газетай вобласці стала наша “раёнка”, якая раздзяліла п’едэстал гонару з “Ляхавіцкім веснікам”. Сярод пружанскіх журналістаў “За актуальнасць матэрыялаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Брэстчыны” была ўзнагароджана Алена Зялевіч. А гэта і ёсць сведчанне якасці нашай, журналісцкай, работы.
“Раённыя будні” заўсёды заставаліся вернымі лепшым журналісцкім традыцыям — імкнуліся своечасова несці праўдзівае слова сваім чытачам.

На здымках: падчас уручэння ўзнагарод; удзельнікі медыяфоруму ад Брэсцкай вобласці.
Галіна КАЛЯДА, Святлана КІСЛАЯ (фота).