Понедельник, 24 июня 2019

Наш опрос. Инспектор на дороге: тревога или спокойствие?

480

Калі я, пешаход, бачу патруль ДАІ на дарозе, то адразу «ўспамінаю», як правільна пераходзіць праезную частку, пільна сачу за колерам святлафора або мацаю «флікер» на рукаве. А што адчуваюць вадзіцелі, калі бачаць на шляху інспектара? Гэтае пытанне мы задалі пружанскім аўтааматарам.
Аляксандр:


— Я звычайна не парушаю Правілаў дарожнага руху і таму не адчуваю ніякіх эмоцый, калі бачу паставога. Лічу, што так павінна быць ва ўсіх вадзіцеляў, і для гэтага не трэба якіх-небудзь асаблівых намаганняў.

Сяргей:


— За 15 гадоў я ніколі не ўступаў у канфліктныя сітуацыі з Дзяржаўтаінспекцыяй. Дык чаму я павінен трывожыцца, калі бачу на дарозе інспектара?

Міхаіл:


— Калі мяне не спыняюць, то спакойна праязджаю міма, бо ўпэўнены, што за мной няма ніякіх парушэнняў. Але далей «міргаю» іншым вадзіцелям, папярэджваючы аб патрулі, бо гэта святая вадзіцельская традыцыя.

Марына:


— Я адразу гляджу на спідометр, каб ён паказваў дазволеную хуткасць язды на дадзеным участку. А так па мабільніку падчас руху не размаўляю і рамянём бяспекі заўсёды карыстаюся.

Аляксей:


— Я заўсёды своечасова праходжу тэхагляд, маю актуальную страхоўку і выконваю патрабаванні дарожных знакаў. Справа ў тым, што я — бацька трох дзяцей і адказваю за іх бяспеку. Часам і яны самі нагадваюць мне, што ехаць хутка нельга.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).