Воскресенье, 21 июля 2019

В Лысково открылся новый магазин

1 695

Новая гандлёвая кропка з’явілася на тэрыторыі Зеляневіцкага сельсавета гэтай вясной. Якраз на Вялікдзень быў адкрыты магазін харчовых тавараў «Смак» у аграгарадку Лыскава.
Уладальніцай магазіна з’яўляецца прадпрымальніца з Роўбіцка Людміла Анатольеўна Курыловіч. Гэта ўжо трэцяя яе гандлёвая кропка ў нашым раёне (магазін «Людміла» працуе ў Сухопалі, а «Лакомка» — у Шарашэве).


— Пустуючы будынак у Лыскаве набылі на таргах і правялі яго капітальны рамонт, — гаворыць Людміла Анатольеўна. — Змяніўся і яго знешні выгляд — пафарбавалі ў яркі колер, які прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей Лыскава.
У магазіне «Смак» даволі шырокі выбар харчовых тавараў. Тут можна набыць каўбасныя, рыбныя і кандытарскія вырабы. Ёсць самыя разнастайныя прысмакі для юных пакупнікоў. Хлеб у гандлёвую кропку дастаўляецца з Брэста, Пружан і Аранчыц. Малочныя прадукты завозяцца з ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Беллакт», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», куры — з Баранавіцкай птушкафабрыкі «Дружба».
Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).