Среда, 21 августа 2019

Воспитанники Александра Мацеюка вернулись с наградами с международных соревнований по гиревому спорту

459

Выхаванцы выкладчыка фізічнай культуры Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандра Мацаюка рэгулярна гучна заяўляюць пра сябе на спаборніцтвах розных узроўняў, а што яшчэ больш цікава – у розных відах спорту.
З узнагародамі вярнуліся юныя спартсмены і з ХХІV Міжнароднага турніру па гіравым спорце, які прайшоў у Жыткавічах. Сяргей Усачоў у сваёй вагавай катэгорыі заняў другое месца, а Данііл Сяглюк – трэцяе. Можна сказаць, што хлопцы робяць толькі першыя крокі ў гэтым відзе спорту, бо займаюцца пад кіраўніцтвам Аляксандра Віктаравіча адносна нядаўна.


А вось сапраўдным трыумфатарам спаборніцтваў стала далікатная бландзінка Наталля Канавега. Наталля – рознабаковая асоба. Дзяўчына вучыцца на аддзяленні механізацыі, у гіравы спорт прыйшла два гады таму пасля… спаборніцтваў па лыжным кросе. Неаднойчы ўжо Наталля ўздымалася на розныя прыступкі п’едэсталу і ў Жыткавічы, прызнацца, ехала па ўзнагароду. Трэнер разумеў, што фізічная формы дзяўчыны дазваляе разлічваць на медаль, але ж пра “золата” толькі марылі. Планавалася, што Наталля будзе падымаць 16-кілаграмовую гіру, але было прынята рашэнне выступіць з 12-кілаграмовай. Для гэтага давялося скарэкціраваць і ўласную вагу. У выніку за 10 мінут Наталля здолела “падняць” гіру 186 (!) разоў! А гэта на 40 разоў больш, чым дзяўчына з Расіі, якая заняла другое месца (трэцяй стала прадстаўніца Украіны).
І Наталля, і Сяргей з Даніілам паспяхова сумяшчаюць вучобу са спартыўнымі заняткамі. Юнакі сцвярджаюць, што пры жаданні на любімы занятак заўсёды можна знайсці час. А Наталля, акрамя гэтага, сёлета атрымала тытул “Міс каледжа”.
У планах маладых людзей атрыманне званняў кандыдатаў у майстры спорту, а пасля і майстроў спорту. Як паказвае практыка, выхаванцы Аляксандра Мацаюка не здраджваюць здароваму ладу жыцця і пасля заканчэння навучальнай установы.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.