Четверг, 18 апреля 2024

С 25 мая по 5 июня водители должны ездить с включенным ближним светом фар

591

У Беларусі 25 мая стартуе штогадовы спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!»
Як нагадаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Віталь Патапчук, у перыяд правядзення акцыі вадзіцелі павінны ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар кругласутачна — гэта зробіць аўтамабілі больш заўважнымі на дарозе. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў дарожнага руху ў дачыненні да парушальнікаў будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу да дзвюх базавых велічынь — да 51 рубля.
Паводле інфармацыі ДАІ, з пачатку бягучага года на тэрыторыі Пружаншчыны зарэгістраваны два дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх адно дзіця атрымала траўмы, другое — загінула.
Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў працягнецца да 5 чэрвеня.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ.