Среда, 21 августа 2019

Убийство в Новых Засимовичах: жертва получила не менее 10 ударов ногами

1 806

У Следчым камітэце
— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 5 крымінальных спраў.


— Уначы 15 мая ў аддзяленне «хуткай медыцынскай дапамогі» патэлефанаваў жыхар в.Новыя Засімавічы, які паведаміў, што ў яго кватэры знаходзіцца нецвярозая жанчына: па словах заяўніка, у госці з-за атручвання алкаголем пачаліся прыпадкі. Праз некаторы час той жа мужчына звярнуўся ў райаддзел міліцыі і паведаміў, што «жанчына падчас прыпадку ўпала і ўдарылася галавой». Ад атрыманых траўм яна памерла. Падчас высвятлення ўсіх абставін здарэння было ўстаноўлена, што гаспадар кватэры ў стане алкагольнага ап’янення наўмысна збіў сваю госцю: ён нанёс пацярпелай не менш дзесяці ўдараў нагамі ў галаву і тулава, чым прычыніў ёй сур’ёзныя траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Падазраваемы зараз затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая пагражае пазбаўленнем волі да 15 гадоў.