Понедельник, 24 июня 2019

Рэцэпты на Біс: свіная шыя ў мядовай глазуры

292

Рэцэпт ад Вольгі Чарніцкай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свіная шыя — 2 кг,
чабор (тимьян) — 4 галінкі,
лімон — 1 шт.,
перац гарошкам — 1 ч.л.,
соль — 2 ст.л.,
мёд — 3 ст. л.,
гарчыца французская — 2 ст.л.,
каньяк — 100 мл,
морква — 4 шт.,
цыбуля — 3 шт.,
часнок — 1 галоўка.

ПРЫГАТАВАННЕ
Усе спецыі здрабніць у ступцы. Мяса вымыць і высушыць папяровым ручніком, нацерці соллю. Гарчыцу, мёд, сок палавіны лімона змяшаць, у глыбокім кантэйнеры замарынаваць у гэтым марынадзе мяса. Пакласці палову лімона і галінкі чабару. Праз 3 гадзіны мяса перавярнуць. Марынаваць 5-6 гадзін.
Нагрэць духоўку да 200 градусаў. У пакет для запякання пакласці моркву, цыбулю, часнок (парэзаць буйнымі кавалкамі), чабор, палову лімона, а зверху выкласці мяса. Дадаць увесь марынад і 100 мл каньяку. Шчыльна закрыць пакет і адправіць у духоўку.
Мяса запякаць першыя 15 мінут пры 200 градусах, затым паменшыць да 160 градусаў і запякаць яшчэ 45 мінут. Пасля адкрыць пакет і паліць мяса сокам. Запякаць пры адкрытым пакеце яшчэ 5-7 мінут, павялічыўшы тэмпературу да 180 градусаў.
Смачна есці!