Понедельник, 30 ноября 2020

Пружанские фигуристы вернулись с международных соревнований с победами

1 813
З чарговай перамогай вярнуліся  пружанскія фігурысты з трэцяга туру міжнародных спаборніцтваў “Зорачка”, што праходзілі ў Гомелі.  У бронзавым класе выхаванкам Вольгі Уважанай не  было роўных. Нашы дзяўчынкі перамаглі ўсіх сваіх суайчынніц, а таксама гасцей з Расіі і Украіны. Першай стала Таццяна Мігіц, другое месца за Вікторыяй  Хмялеўскай, Надзея Новік была трэцяй.У сярэбраным класе паказала сябе Ангеліна Лібакова. Ангеліна спаборнічала з дзяўчынкамі 1998-2000 гадоў нараджэння, суддзямі было прынята рашэнне асобна вылучыць малодшых (тых, хто нарадзіўся ў 2000 годзе). Тут Ангеліне дасталося другое месца. Таксама яна атрымала спецыяльны прыз ад харэографаў за лепшую кампазіцыю.Усе дзяўчынкі зараз выступаюць у новых касцюмах і з новымі праграмамі. Займаецца з імі брэсцкі харэограф Надзея Веракса.
Выхаванец трэнера Руфіны Ганчарук Яўген Пузанаў таксама дабавіў медалёў у нашу скарбонку. Таленавіты хлопчык стаў трэцім у міжнародных спаборніцтвах і другім сярод беларусаў.

НА ЗДЫМКУ: Таццяна Мігіц, Ангеліна Лібакова,  Яўген Пузанаў, Вікторыя  Хмялеўская, Надзея Новік.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (Фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *