Вторник, 21 мая 2019

Двое жителей района получили Памятные знаки в честь 75-летия снятия блокады Ленинграда

272

Віцэ-консул Генеральнага консульства Расіі ў Брэсце Аляксандр Шыдлоўскі ўручыў Памятныя знакі ў гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады двум жыхарам нашага раёна: Генадзю Іванавічу Арлову і Юліі Леанідаўне Кузняцовай.

І Генадзь Іванавіч, і Юлія Леанідаўна былі зусім маленькімі ў той страшны час.
— І пасляваеннае дзяцінства было цяжкім. Але ж дзецьмі ўсё ўспрымаецца інакш, таму я не захавала горкіх успамінаў, — падзя-лілася Юлія Леанідаўна. — Зразумела, мама расказвала пра блакаду, але не надта многа. Думаю, ёй цяжка было зноў перажываць тыя падзеі. У Ленінградзе загінулі маміны родныя, і яна так і не змагла вярнуцца ў гэты горад, каб жыць там. Праз многа гадоў мы з ёй наведвалі Ленінград, яна паказвала, дзе стаяў наш дом, які быў зруйнаваны падчас бамбёжкі…


У пошуках лепшай долі пасля вайны маці з маленькай Юляй на руках накіравалася ва Украіну, там дзяўчынка вырасла, выйшла замуж за ваеннаслужачага і ўжо разам з ім трапіла ў Беларусь. Шмат гадоў Юлія Леанідаўна працавала бухгалтарам на радыёзаводзе, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. У вольны час любіць глядзець прамыя эфіры на палітычныя тэмы, шмат у свой час глядзела і чытала пра Вялікую Айчынную вайну, перавагу аддае старым выданням і стужкам, а сярод лепшых называе «Балтыйскае неба» і «Блакаду».
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).