Вторник, 21 мая 2019

В День призывника повестки получили всего 25 молодых жителей района

602

На пачатку гэтага тыдня ў райваенкамаце ў рамках вясенняга прызыву юнакоў на тэрміновую службу ў армію прайшоў Дзень прызыўніка, падчас якога павесткі атрымалі 25 маладых жыхароў раёна.


На жаль, штогод колькасць прызыўнікоў меншае ў выніку дэмаграфічнай сітуацыі. Але, тым не менш, папаўненне беларускія Узброеныя Сілы атрымаюць з Пружаншчыны годнае.
Юнакам давядзецца служыць у пагранічных, унутраных войсках, а таксама ў часцях ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны, некаторых чакае курс мужчынскай загартоўкі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння.


Павесткі будучым салдатам уручыў старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В.М.Гарахавіцкі, які пажадаў юнакам выдатнай службы, сапраўдных камандзіраў і дабрабыту ў сем’ях, якія будуць чакаць вяртання сваіх сыноў дадому.
— Хутка вы зможаце па праве звацца абаронцамі Айчыны, а такое званне — гонар для любога мужчыны,— зазначыў Валерый Мікалаевіч.


Пасля ўрачыстых хвілін прызыўнікі наведалі ў Палацы культуры пакой баявой славы, прысвечаны ваенным падзеям у Афганістане.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).