Вторник, 21 мая 2019

Мир. Труд. Май. Районная Доска почета пополнилась новыми именами

1 279

Напярэдадні першамайскага свята на гарадской плошчы адбылося мерапрыемства, на якім былі ўручаны пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару. Віншавальнымі словамі ў адрас прысутных на канцэрце, а таксама ўсіх жыхароў раёна адкрылі цырымонію ўшанавання лепшых арганізацый і працаўнікоў вядучыя ўрачыстасці Таццяна Гаманчук і Аляксандр Бабігорац.

Глабальныя лічбы, маштабныя паказчыкі, валавыя паступленні… За гэтымі словамі — намаганні работнікаў і кіраўнікоў, якія добрасумленным стаўленнем да сваіх абавязкаў, стварэннем належных умоў працы і імкненнем да новых вяршынь уносяць уклад у агульную скарбонку дабрабыту Пружаншчыны.


Са слоў удзячнасці пачаў сваё выступленне старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч: за адданую працу, за яскравыя прыклады добрасумленных адносін да даручанай справы, за значны ўклад у сацыяльнае і эканамічнае развіццё нашага рэгіёна.
— Усе разам вы далі магчымасць Пружанскаму раёну зрабіць чарговы крок наперад, заняць пачэснае месца сярод іншых раёнаў вобласці ў статыстычных справаздачах,— зазначыў Міхаіл Мікалаевіч.


Таму справядліва, што пасля слоў старшыня райвыканкама перайшоў да канкрэтных узнагарод. З рук М.М.Крэйдзіча пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымалі кіраўнікі і прадстаўнікі 11 лепшых арганізацый, устаноў і творчых калектываў. За адказную працу на карысць вяскоўцаў і вырашэнне розных бытавых пытанняў, за падтрыманне належнага стану вуліц і тэрыторый сельскіх населеных пунктаў быў адзначаны Мокраўскі сельвыканкам (старшыня В.В.Грышкевіч). За стварэнне эканамічнага дабрабыту раёна сёлета на раённую Дошку гонару занесены ТАА «Нятканы свет» (дырэктар А.У. Гіль), ААТ «Велікасельскае Агра» (дырэктар В.Л. Севасцьянчык), ДУБП «ПМК-22» (начальнік І.П. Нінічук), Пружанскі ўчастак Кобрынскага падраздзялення «Беларусьнафта» (начальнік А.С. Трайчук).


Працоўныя калектывы і выканаўчыя ўстановы «разбавілі» арганізацыі, якія рыхтуюць будучыя кадры, аказваюць медыцынскія паслугі і ствараюць добры настрой у працаўнікоў. Сярод іх — гімназія (дырэктар А.К. Момлік), Ліноўскія яслі-сад №21 (загадчыца С.М. Гар-дзіеўская), Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка (бібліятэкар В.У.Фасевіч), Кляпацкі СДК (дырэктар А.К.Мазуркевіч), народны ансамбль танца «Спадчына» (кіраўнік В.І.Іскаліева), Сухопальская бальніца сястрынскага догляду (загадчыца В.І.Фурса).


У многім дасягненні любой установы залежаць ад работы кожнага асобнага члена калектыву. Нярэдка рух наперад адбываецца дзякуючы лідарам, якія задаюць тон калегам. Таму не дзіўна, што на сцэну пасля прадстаўнікоў прадпрыемстваў былі асабіста выкліканы для атрымання пасведчання і лепшыя работнікі: трактарысты і машыністы, паштальёны і прадаўцы, настаўнікі агульнаадукацыйных школ і школ мастацтваў, аграномы і аграхімікі, садаводы, льнаводы і жывёлаводы, аўтаслесары і вадзіцелі, вязальшчыцы і сыраробы, цесляры і электрагазазваршчыкі… Імёны каля двух дзясяткаў чалавек, дзякуючы дасягненням гэтых лю-дзей, сёлета папоўняць раённую Дошку гонару.


Асобнае месца ў агульным сцэнарыі мерапрыемства было аддадзена цырымоніі ўзнагароджання тых спецыялістаў, якія адстойваюць інтарэсы працаўнікоў, — прафсаюзным дзеячам. Да іх з віншавальнымі словамі звярнулася старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук.
— Вы ўмацоўваеце прафсаюзныя традыцыі, з’яд-ноўваеце калектывы, шануеце ветэранскі вопыт і дапамагаеце асвойвацца маладому папаўненню,— падкрэсліла Таццяна Юр’еўна, уручаючы граматы раённага аб’яднання старшыням пярвічных арганізацый — З.І.Цясноўскай (РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук»), А.П. Місюлі (Пружанскія электрасеткі) і Л.Я. Гушчы (райспажыўтаварыства).
Добры настрой гасцям свята стваралі артысты мясцовай самадзейнасці.

Са сваімі агітацыйнымі кліпамі таксама выступілі работнікі Пружанскага райспажыўтаварыства, КУВП «Камунальнік», ААТ «Жураўлінае» і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа.

С.М.Гардзіеўская, загадчыца Ліноўскіх ясляў-сада №21:


— Атрыманая ўзнагарода — гэта высокая ацэнка працы нашага калектыву, пацвяр-джэнне таго, што ў нас сабраліся мэтанакіраваныя і працавітыя спецыялісты. І, безумоўна, я, як кіраўнік, радуюся, што нашы намаганні не засталіся незаўважанымі, пры гэтым ужо ў другі раз.
Зразумела, што ўзнагарода з’яўляецца дадатковым стымулам для далейшых дасягненняў, якія, мяркую, хутка ў нас з’явяцца, бо дзяржава стварыла ўсе належныя ўмовы для выхавання дзяцей і гарантавання іх бацькам спакою за малых.
В.І.Іскаліева, кіраўнік народнага ансамбля танца
«Спадчына»:


— Для нас занясенне на раённую Дошку гонару — заслужаны вынік 40-гадовай творчай дзейнасці, бо мы першы, і, спадзяюся, не апошні калектыў, які ўжо столькі год радуе са сцэны сваіх гледачоў. А яшчэ гэта падстава для напружанай работы ў будучым, каб нязменна несці задавальненне ад творчасці і самім сабе, і нашым прыхільнікам.

І.П.Нінічук, начальнік ДУБП «ПМК-22»:

— Не скажу, што гэта ўзнагарода далася нам лёгка. Давялося прыкласці нямала намаганняў у вырашэнні многіх пытанняў — ад фінансавых да павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемства. Дзякуючы кожнаму работніку калоны: будаўні-ку, вадзіцелю, бухгалтару і планавіку — нам удалося паказаць годныя вынікі працы як самім сабе, так і кіраўніцтву раёна. Кадры і яшчэ раз кадры — вось той падмурак, на якім нам удалося пабудаваць сваю рэпутацыю і на якім у будучым плануем дасягаць новых рубяжоў.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).