Вторник, 21 мая 2019

Рэцэпты на Біс: піца «Мінутка»

290

Рэцэпт ад брыгадзіра хлебазавода Святланы Аўсюк.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мука — 9 ст.л.,
яйка — 2 шт.,
смятана — 4 ст.л.,
маянэз — 4 ст.л.,
начынка — любая (каўбаса, сасіскі, грудзінка),
памідоры — 2 шт.,
сыр цвёрды — 150 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Змяшаць яйкі, смятану і маянэз. Дадаць муку і замясіць цеста (яно павінна атрымацца, як смятана). Патэльню змазаць алеем, выліць цеста. Зверху выкласці начынку, нарэзаныя колцамі памідоры, зрабіць сетачку з маянэзу, пасыпаць сырам. Патэльню паставіць на сярэдні агонь і гатаваць 5 мінут без накрыўкі і яшчэ 5 мінут — пад накрыўкай, пакуль не расплавіцца сыр.
Смачна есці!