Вторник, 21 мая 2019

Учащийся Слонимского колледжа приехал в наш район на практику и ограбил дом. Практикант «заработал» 12 рублей

497

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, напрыканцы красавіка супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 4 крымінальныя справы.
— Навучэнец Слонімскага каледжа атрымаў накіраванне на праходжанне вытворчай практыкі ў Пружанскім раёне. Але вырашыў на гэты раз сумясціць «карыснае з прыемным» і не толькі выконваць свае працоўныя абавязкі, а і… рабаваць пустуючыя дамы. Ахвярай «практыканта» стаў дом у в.Ліберполь, які належыць жыхару в.Магілёўцы. Злодзей разбіў бытавую тэхніку, што захоўвалася ў доме, і дастаў запчасткі, каб пабагацець на… 12 рублёў. Ацэнку такой «практыцы» цяпер дасць суд, згодна з ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая пагражае пазбаўленнем волі да чатырох гадоў.