Вторник, 21 мая 2019

БРСМ приглашает присоединиться к акции «Беларусь помнит»

195

У рамках святкавання Дня Перамогі БРСМ ладзіць акцыю «Беларусь памятае». Менавіта яе ўдзельнікі і ўзначаляць дзявятага мая калону ўрачыстага шэсця да помніка «Спаленым вёскам».


Як удакладніў першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Бабігорац, стаць удзельнікам акцыі можа любы жадаючы. «Для гэтага трэба падрыхтаваць фотаздымак свайго родзіча, які быў
удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працаўніком тылу, партызанам, вязнем канцлагера і які ўжо ніколі сам не зможа прыйсці на мітынг. Сярод патрабаванняў да фота — фармат А4 з указаннем вядомых вам звестак пра сваяка: прозвішча, імя і імя па бацьку, гады жыцця, воінскае званне. Калі ж не захаваўся фотаздымак вашага пераможцы, можна проста напісаць вядомыя пра яго звесткі», — расказаў Аляксандр Мікалаевіч.
Збор удзельнікаў акцыі «Беларусь памятае» назначаны на 11.30 на плошчы каля райвыканкама (вул.Шырмы, 17). Па пытаннях фарміравання палка можна звяртацца ў райкам ГА «БРСМ» па нумарах: 9-37-14 і +37529-550-58-34.
Марына Вакульская.