Среда, 2 декабря 2020

АвтоБудни: на вопросы автолюбителей ответил председатель медицинской водительской комиссии М.В. Заньковец

1 661

Безумоўна, леташнія праблемы з праходжаннем медыцынскай вадзіцельскай камісіі закранулі многіх жыхароў раёна. Таму і сёлета хвалюе: ці змянілася нешта ў арганізацыі працэсу?

Мы звярнуліся да старшыні камісіі, намесніка галоўнага ўрача ЦРБ М.В.ЗанькаўцА.

— Міхаіл Васільевіч, многіх чытачоў цікавіць, ці захоўваецца і сёлета вялікая чарга.

— На жаль, вялікая чарга на медкамісію ў пачатку года — традыцыйная з’ява. Справа ў тым, што зараз пачынаецца тэхагляд у арганізацыях раёна. Па нядобрай традыцыі многія кіраўнікі ці адказныя асобы адцягваюць яго да самага апошняга тэрміну. У выніку ствараецца наплыў з жадаючых прайсці агляд як мага хутчэй. Чаму б не паклапаціцца загадзя або перанесці тэрміны тэхагляду? Сёння (гутарка адбылася напрыканцы лютага — Кар.) вядзецца запіс на сярэдзіну красавіка.

Магчыма, у другім паўгоддзі паток паменшае. Хаця з 1 сакавіка пачалася замена вадзіцельскіх пасведчанняў. Хачу папярэдзіць жыхароў раёна, што ў МРЭА  г.Бярозы прад’яўляюць незразумелыя патрабаванні. Нягледзячы на тое, што даведка нашай камісіі сапраўдная на працягу пяці гадоў, там патрабуюць свежую. Тое ж тычыцца і тых, хто быў пазбаўлены правоў: патрабуюць даведку, датаваную днём заканчэння тэрміну пакарання.

— Да нас звярнуўся С.В.Дзевянцейчык з такім пытаннем: «Я пенсіянер, вадзіцель з вялікім стажам, пастаянна праходжу медкамісію. Чаму ўрачы па-ранейшаму пытаюць ваенны білет, я ж даўно зняты з уліку ваеннаабавязаных?».

— Пасля зняцця з уліку ваенны білет застаецца ў чалавека на вечнае карыстанне. Адпаведна з нашымі патрабаваннямі, урачам вадзіцельскай камісіі патрэбна інфармацыя аб годнасці наведвальніка да ваеннай службы, якая змяшчаецца ў названым дакуменце. У прыватнасці, артыкул, згодна з якім чалавек быў камісаваны, што ўплывае на рашэнне пытання аб годнасці кіраваць аўтатранспартам. Безумоўна, не кожны трымае такія звесткі ў галаве, таму нялішнім будзе на медкамісію ўзяць і ваенны білет.

— Задаў пытанне С.С.Зялевіч: «Як пенсіянер я цяпер павінен праходзіць вадзіцельскую медкамісію штогод. Згодзен, што гэта неабходна, але чаму павінен плаціць кожны раз столькі ж грошай, колькі і чалавек дапенсіённага ўзросту, які праходзіць агляд значна радзей за мяне?».

— Пачнем з таго, што вадзіцель не плаціць «за камісію». Ён аплачвае работу ўрачоў, якія, акрамя гэтага, маюць яшчэ вялікую колькасць службовых абавязкаў. І некаторыя члены камісіі — спецыялісты ў адной асобе ў раёне.

Па-другое, асобы ва ўзросце  60-70 гадоў праходзяць медкамісію адзін раз у два гады, а штогод — толькі тыя, хто мае абмежаванні з-за якога-небудзь захворвання. І ў гэтым выпадку вадзіцель не праходзіць усіх урачоў, а толькі тых спецыялістаў, якія займаюцца яго захворваннем. Зразумела, што тады аплачваецца работа толькі гэтых урачоў і старшыні камісіі.

Сярод работнікаў арганізацый штогод медагляд праходзяць толькі вадзіцелі пасажырскага транспарту. Але, мяркую, такія строгія патрабаванні зразумелыя.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *