Четверг, 3 декабря 2020

На районном собрании актива обсудили итоги и наградили лучших

2 683

Аб выніках работы народнай гаспадаркі раёна за 2006-2010 гады і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на  бягучыя год і пяцігодку вялася размова на раённым сходзе актыву. У мінулую пятніцу ён прайшоў у Палацы культуры. На сходзе прысутнічалі  кіраўнікі  ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, пассельвыканкамаў, грамадскіх арганізацый, вайсковых часцей, дэпутаты абласнога, раённага Саветаў дэпутатаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, старшыні прафкамаў, старасты сельскіх населеных пунктаў, індывідуальныя прадпрымальнікі. Удзел у рабоце раённага сходу прыняў старшыня  аблвыканкама К.А.Сумар.

У сваім дакладзе старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч адзначыў, што па выніках работы за мінулую пяцігодку ўсе асноўныя прагнозныя паказчыкі па раёне былі выкананы. Выключэнне складаюць імпарт тавараў і імпарт паслуг (за кошт значнага росту інвестыцыйнага імпарту). І гэта, як патлумачыў Аляксандр Іванавіч, апраўдана ў сувязі з рэалізацыяй практычна ва ўсіхгалінах значных інвестыцыйных праектаў і стварэннем новых вытворчасцей. (Даклад старшыні райвыканкама бу-дзе апублікаваны ў бліжэйшых нумарах газеты).

Аб рабоце курыруемых галін народна-гаспадарчага комплексу раёна праінфармавалі намеснікі старшыні райвыканкама М.В.Сцепанюк, С.М.Гук, М.П.Кудравец, начальнік аддзела эканомікі Л.С.Імховік.

 Амаль да ўсіх выступоўцаў у старшыні аблвыканкама былі пытанні. У прыватнасці, К.А.Сумар выказаў сваё незадальненне тэмпамі росту эканамічных паказчыкаў у раёне за два месяцы гэтага года, работай будаўнікоў і некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Больш падрабязна губернатар спыніўся на сітуацыі, якая склалася на СТАА  “ЮНІМІЛК Пружаны”.

З-за таго, што былі недакладна выкананы даручэнні Прэзідэнта, у прыватнасці, па арганізацыі “ЮНІМІЛКам” размеркавання прыбытку, — зазначыў Канстанцін Андрэевіч, — прынята рашэнне аб аб’яўленні вымовы старшыні райвыканкама і звальненні з пасады намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы В.М.Казака. 

Таксама губернатар акцэнтаваў увагу на развіцці ў раёне экспартна-арыентаваных вытворчасцей, запатрабаваў выніку ад тых прадпрыемстваў, у якія ўкладзены вялікія грошы для развіцця. Гаварыў пра больш эфектыўную работу гандлю, рацыянальнае выкарыстанне цяпла. Звяртаючыся да кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, запатрабаваў быць больш ініцыятыўнымі і прадпрымальнымі.

 На сходзе былі ўшанаваны пераможцы раённага спаборніцтва працоўных калектываў за дасягненне лепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2010 годзе. Пераможцам раённага спаборніцтва сярод гаспадарак прызнана ААТ “Жураўлінае” (дырэктар М.М.Грышкевіч).  Другое і трэцяе месцы прысуджаны адпаведна ААТ “Мурава” (дырэктар П.М.Білецкі) і ААТ “Агра-Калядзічы” (дырэктар П.С.Якімавец).

Сярод прамысловых прадпрыемстваў перамогу атрымаў філіял райспажыўтаварыства “Камбінат кааператыўнай прамысловасці” (дырэктар Н.М.Жук). Другое месца прысуджана ААТ “Пружанскі завод радыёдэталей” (дырэктар В.М.Каліх), трэцяе – ПГВУП “Белавежскія віны” (дырэктар Н.В.Казак).

Пераможцам уручаны Ганаровыя пераходныя сцягі райвыканкама, дыпломы  І ступені і грашовыя прэміі.

Былі абвешчаны таксама вынікі раённага конкурсу на прысваенне ганаровага звання “Лепшы прадпрымальнік Пружанскага раёна 2010 года”. Імі сталі:

у сферы вытворчасці тавараў прамысловага назначэння – Міхаіл Канстанцінавіч Табалевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Уніформа”;

у сферы аказання транспартных паслуг – Леанід Васільевіч Папко, дырэктар унітарнага прыватнага транспартнага прадпрыемства “Аллюр”;

у сферы аптовага і рознічнага гандлю – Уладзімір Віктаравіч Шыбайла, дырэктар прыватнага гандлёва—вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Санарторг”;

у сферы медыцынскай дзейнасці – Віктар Андрэевіч Лушчыц, дырэктар прыватнага стаматалагічнага ўнітарнага прадпрыемства “Лік-Дэнт”;

у сферы аказання паслуг – індывідуальны прадпрымальнік Яўген Іванавіч Грыгарук;

у сферы будаўнічай дзейнасці – Ігар Міхайлавіч Ліцкевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Арыён-Буд”;

сярод сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – Сяргей Мікалаевіч Глушчанка, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Тытул-Агра”.

За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з юбілеем Грамату райвыканкама і віншаванні прымаў на сходзе дырэктар ААТ “Радзіма” Пётр Міхайлавіч Ліш.

Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

НА ЗДЫМКАХ: прэзідыум сходу; узнагароду з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў В.М.Макарэвіча прымае дырэктар прыватнага гандлёва—вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Санарторг” У.В. Шыбайла.

  • Виталий

    ах вот оно что… а я то думаю для чего в хирургии (про другие отделения не знаю) прям в палатах с больными и даже детьми !!!!!! красили вонючей КСМовской краской не взирая ни на что и отвечая: «а когда нам это делать» (ну минимум летом). Лычки важнее здоровья больных, совок.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Луна

    «Другое месца прысуджана ААТ “Пружанскі завод радыёдэталей” (дырэктар В.М.Каліх).»

    А что на этом предприятии за достижения? Может микросхемы делают? Или запчасти для мобильных аппаратов? Или по-прежнему проволоку на кусочки режут? Хотелось бы репортаж журналистов «Раённых будней» с этого былого гиганта советской промышленности…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Попробуем, но это очень сложно. Наверное, там мышеловки с термоядерной приманкой выпускают…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Дмитрий

    Ваша газета писала, что футбольный клуб «Пружаны» выйграл и чемпинат области и любительский чемпионат республики, а также второй год подряд получило право участвовать во второй лиге чемпионата республики Беларусь (http://www.budni.by/?p=2796). Хотелось бы узнать, были ли найдены деньги на заявочный взнос для участия в чемпионате или команда снова останется в чемпионате области? Может быть, «Раённые будни» инициирует сбор средств на этот взнос среди физических и юридических лиц? К примеру, обратиться к тому же «Юнимилк», «Пружанский молочный завод» и т.д. Болельщики, я думаю, также с удовольствием откликнуться на призыв. Ведь сумма не такая уж и большая – 28,6 млн. белорусских рублей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ПЭНСІЯНЭР

    Интересно знать зарплату рабочих победитетелей.Плодоконсервный развален,колбасный цех закрыт. на радиозаводе хозяйничают частники.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьяна

    Так вроде в раёнке есть СПЕЦЫ по ПЗР, которые не побывав там знают всю технологию производства)))) и все досконально в свое время описывали даже…

    Пусть и напишут чем же занимается завод в нынешнее время. Даже интересно что же на этот раз придумают в статье!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Зловонный

    И про зарплаты простых рабочих пусть спросят. Директор, наверняка, начнёт про среднюю з/п заливать, но пусть корреспондент настаивает на РАЗМЕРЕ З/П ПРОСТОГО РАБОЧЕГО! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *