Среда, 26 июня 2019

Ольга Стасевич победила на VII чемпионате Белорусской федерации модельного фитнеса и культуризма «START CUP 2019»

848

Шостага красавіка ў Гомелі прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы — VII чэмпіянат Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнесу і культурызму «START CUP 2019».


Наша зямлячка Вольга Стасевіч стала лепшай сярод 12 удзельніц і заваявала першае месца ў намінацыі «Мадэльны фітнес». Вольга прызнаецца, што вельмі задаволена перамогай, але, на самай справе, галоўнае — перамога над сабой. Дзяўчына не збіраецца спыняцца на дасягнутым і ўжо плануе наступныя спаборніцтвы. Бліжэйшыя з іх адбудуцца ў Брэсце і ў Маскве.