Понедельник, 30 ноября 2020

Раённая рада таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны аб’яўляе конкурс на веданне роднай мовы

3 636

 Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні 8-11 класаў агульнаадукацыйных школ і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа.

ЗАДАННІ КОНКУРСУ
Гістарычныя
1. Раскажыце пра людзей, чые імёны носяць вуліцы Пружан. Для гэтага з прапанаваных назваў вуліц: Заслонава, Кухарава, Шырмы, Дзяржынскага, Багдановіча, Камарова, Альшэўскага, Машэрава, Макаранкі і Марача — выберыце любыя тры. Найлепшую адзнаку атрымае самы грунтоўны адказ, прычым заснаваны на мясцовым матэрыяле.
2. Назавіце тры прозвішчы людзей, у гонар якіх вы прапанавалі б назваць новыя вуліцы раённага цэнтра ці вёскі, дзе жывеце. Патлумачце, чаму вы іх прапаноўваеце.
Літаратурнае
3. Назавіце выказванні вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову. Адказ будзе ацэньвацца па колькасці і дакладнасці выказванняў.
Моўнае
4. Складзіце як мага больш слоў з літар слова «пяціборства». Умова: гэтыя словы павінны быць назоўнікамі, названы ў назоўным склоне, не памяншальныя і не імёны ўласныя. Пераможа той, хто складзе іх найбольш.
Прыродазнаўчае
(да Году лесу, які аб’яўлены сёлета)
5. Патлумачце, чаму дрэвы трашчаць у моцныя маразы і чаму летам маланка апякае толькі смалістыя хваёвыя дрэвы, а лісцёвыя ад яе ўдару часта разрываюцца.

Адказы патрэбна прысылаць на адрас рэдакцыі (225133 г.Пружаны, вул.Чырванаармейская,78) да 20 красавіка.
Пераможцаў конкурсу чакаюць памятныя падарункі ад раённага аддзялення ТБМ імя Ф.Скарыны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *