Среда, 11 декабря 2019

У выхадныя Пружаны далучацца да рэспубліканскага фэсту экскурсаводаў. Цікавая праграма!

350

У выхадныя, 13-14 красавіка, адбудзецца юбілейны, дзясяты, рэспубліканскі фэст экскурсаводаў, у якім прымуць удзел тры ўстановы раёна: ДЮСШ №2 г.Пружаны, тур-аператар «Пружаны-Травэл» і музей-сядзіба «Пружанскі палацык».
У суботу, 13 красавіка, арганізатары запрашаюць усіх жадаючых на аглядныя экскурсіі па старым горадзе «З глыбіні вякоў да нашых дзён», якія правядуць навуковыя супрацоўнікі пружанскага музея. Запіс арганізаваных груп па тэлефоне: 2-18-96 ці +37533-371-13-42.
На наступны дзень, у нядзелю, экскурсантаў чакаюць пазнавальныя экскурсіі па Водным і Лядовым палацах, дзе яны наведаюць трэніроўкі па хакеі з шайбай і фігурным катанні, а таксама азнаёмяцца з іншай спартыўнай базай раёна. Запіс па тэлефоне: (8033)399-09-11 (Аляксандр Шаманаў).
Пазней, у 15 гадзін, удзельнікі фэсту змогуць даведацца пра культуру і традыцыі Пружаншчыны на агляднай экскурсіі па горадзе, якую правядзе кіраўнік пружанскай турфірмы Ганна Казбяровіч. Запіс па тэлефоне: (8033) 642-29-62.
Увогуле ў рамках фэсту ў Брэсцкай вобласці адбудзецца больш за 30 бясплатных экскурсій.
Алена Зялевіч.