Среда, 24 апреля 2019

Рэцэпты на Біс: духмянае імбірнае пячэнне

332

Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Ганны Каляды, вялікай аматаркі выпечкі.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мука — 250-300 г,
сметанковае масла пакаёвай тэмпературы — 100 г,
цукар — 100г,
яйка — 1 шт.,
мёд — 2 ст.л.,
сода — 0,5 ч.л.,
імбір — 2 ч.л.,
карыца — 1 ч.л.,
гваздзік, кардамон, духмяны перац, аніс, мускатны арэх, какава, цэдра (чым больш спецый, тым смачней і духмяней!).
ПРЫГАТАВАННЕ
Прасеяць муку, дадаць соду і здробненыя спецыі. Добра перамяшаць.
У другім посудзе да пышнай масы ўзбіць сметанковае масла і цукар. Калі маса пасвятлее, дадаць яйка і працягваць узбіваць. Па жаданні можна дадаць вадкі мёд. У два заходы высыпаць муку, спачатку вымешваць венчыкам, пасля рукамі (цеста па-вінна заставацца мяккім).
Цеста завярнуць у харчовую плёнку і пакінуць у хала-дзільніку на некалькі гадзін. Калі цеста адлежыцца, яно стане шчыльнейшым і яго будзе зручней раскатваць і наразаць на пячэнне патрэбнай вам формы.
Выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў 5-10 мінут у залежнасці ад формы і памераў пячэння. Гатовае пячэнне можна пакрыць глазурай. Асабіста я люблю такую: 1 бялок, 200 г цукровай пудры і кропелька лімоннага соку. Усё ўзбіць міксерам на невялікай хуткасці на працягу 5 мінут.
Смачна есці!