Среда, 23 октября 2019

В Пружанском районе объявлен месячник по благоустройству и озеленению

563

З 25 сакавіка пачаўся месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў раёна. Ён будзе праводзіцца па 26 красавіка. Такое рашэнне было прынята на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў панядзелак.


Дзеля таго, каб чысціня і парадак былі паўсюдна, выяўлены праблемныя тэрыторыі, на якіх работа па добраўпарадкаванні будзе весціся першачаргова. Распрацаваны планы мерапрыемстваў па прывядзенні адміністрацыйных тэрыторый у належны санітарны стан. Ажыццяўляць задуманае, каб прыгажосць панавала там, дзе працуюць жыхары райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў, будуць члены працоўных калектываў. Адметна, што ўдзел у месячніку прымуць работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад формаў уласнасці. У гэты перыяд плануецца завяршыць асноўныя работы па азеляненні горада і па гатоўнасці мемарыяльных комплексаў і воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У баку ад добрай справы не павінна застацца і насельніцтва, бо, як вядома, у добрага гаспадара парадак не толькі ў хаце, але і на двары.
Таксама на пасяджэнні было разгледжана пытанне дзейнасці назіральнай камісіі ў 2018 годзе. Аб гэтым паведаміла ў сваім выступленні дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.Г.Педчанка. Яна адзначыла, што ў раёне наладжана належнае ўзаемадзеянне службаў па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці. З людзьмі, якія вызваліліся з месцаў зняволення, камісіяй праводзіцца пастаянная работа па іх сацыяльнай адаптацыі. Былыя зняволеныя атрымліваюць неабходныя кансультацыі, ім аказваецца дапамога ў праца-ўладкаванні, па магчымасці вырашаецца жыллёвае пытанне.
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта на Дошку гонару Пружанскага раёна занесена 11 арганізацый-пераможцаў штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за 2018 год, а таксама імёны25 работнікаў, якія вылучыліся сумленнай працай, высокім прафесіяналізмам і актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Галіна Каляда. Фота Марыны Вакульскай.