Пятница, 23 октября 2020

Во время поминок жительница Пружан обокрала родственника умершей

1 998

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 3 крымінальныя справы.

  • На працягу некалькіх дзён гараджанін ладзіў памінкі ў гонар памерлай сваячкі, на якія запрашаў усіх жадаючых, знаёмых і незнаёмых. У адзін з дзён да гасціннага гаспадара завітала і жыхарка горада, якая раней была неаднаразова судзімая за крадзяжы. Госця скарысталася момантам, калі мужчына перастаў кантраляваць як абстаноўку навокал, так і самога сябе, і выцягнула з кішэні беспрытомнага 240 рублёў. Але страту такой сумы грошай гаспадар усё-такі заўважыў і звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы. Факт крадзяжу быў выкрыты, і ў дачыненні да абвінавачваемай узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 4 гадоў пазбаўлення волі).