Понедельник, 26 октября 2020

Рэцэпты на Біс: салата «Абжорка»

625

Рэцэпт ад настаўніцы гімназіі Алены Арабчык.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
грыбы сушаныя,
печань ялавічная,
яйкі,
морква,
агуркі марынаваныя,
цыбуля,
соль,
маянэз альбо смятана (усе інгрэдыенты прыкладна ў роўных прапорцыях).

ПРЫГАТАВАННЕ
Грыбы адварыць (можна папярэдне замачыць у ва-дзе), паасобку адварыць моркву, печань, яйкі. Грыбы, цыбулю і моркву нарэзаць саломкай і абсмажыць. Печань і яйкі таксама нарэзаць саломкай. Усё змяшаць. Салату заправіць смятанай ці маянэзам.
Смачна есці!