Суббота, 24 октября 2020

А вот и наши победители!

705

Сябры, 189 (!) здымкаў вы дадалі ў альбом https://vk.com/album-23306785_260492009 для ўдзелу ў абвешчаным рэдакцыяй конкурсе «Спыніся, імгненне!». Гэта наш з вамі рэкорд! Вялікі дзякуй усім удзельнікам. Час ад часу вашыя фатаграфіі будуць з’яўляцца на старонках газеты (сачыце за свежымі выпускамі). Для ўдзелу ў фінале мы адабралі 15 фотаработ (а хацелася намнога больш), якія найлепшым чынам падыходзяць пад нашу рубрыку «Спыніся, імгненне!».


Каб вызначыць аднаго з пераможцаў, мы арганізавалі галасаванне на нашым сайце. 843 галасы было пакінута нашымі інтэрнэт-чытачамі, 310 з якіх аддалі перавагу здымку Ірыны Раманоўскай. Дзеля атрымання перамогі былі задзейнічаны ўсе сябры і знаёмыя, што нават значна пашырыла геаграфію нашых наведвальнікаў.


Спонсар нашага конкурсу магазін «Карамелька» лепшым прызнаў здымак Дзмітрыя Міхеева. Дарэчы, мы ўжо неаднаразова друкавалі работы Дзмітрыя, у тым ліку і ў рамках дадзенага конкурсу. А перамог здымак «Летні дождж».


Сімпатыі рэдакцыйнага журы схіліліся да здымка Сяргея Лапукі, які сфатаграфаваў сына на фоне аднаго з гарадскіх графіці, якія ўжо сталі своеасаблівай «фішкай» горада.

З падарункамі Ірына Раманоўская з дачкой і Наталля Лапука.


Усе тры пераможцы фотаконкурсу, як мы і абяцалі, атрымаюць салодкія падарункі ад магазіна «Карамелька».
Вялікі дзякуй усім за ўдзел, сачыце за нашымі навінамі!
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча і аўтараў.