Среда, 26 июня 2019

В День Конституции прошло традиционное вручение паспортов самым талантливым и активным ученикам

534

2019-ы — асаблівы год: сёлета асноўнаму закону нашай краіны, а таксама ўвядзенню інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі спаўняецца 25 гадоў. У маштабе гісторыі гэта не надта вялікі прамежак часу. Але для краіны, якая ідзе сваім незалежным шляхам, імкнецца заняць сваю пазіцыю ў сучасным свеце, гэта пэўны этап. Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Канстытуцыі прайшло ў вялікай зале райвыканкама 15 сакавіка, дзе ў цэнтры ўвагі былі прадстаўнікі падрастаючага пакалення.


Мерапрыемства стала для маладых люзей свайго роду ўрокам дзяржаўнасці. Гаворачы пра Канстытуцыю, удзельнікі ўрачыстасці не раз звярталіся да гісторыі Беларусі, акцэнтавалі ўвагу на асновах прававой думкі, якія былі закладзены яшчэ шмат стагоддзяў таму ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, на правобразе першай канстытуцыі — Статуце Вялікага Княства Літоўскага, на развіцці нацыянальнай ідэі ў ХХ стагоддзі… Сёння Асноўны Закон Беларусі не проста апісвае дзяржаўнае ўладкаванне, структуру ўлады, вызначае паўнамоцтвы кожнага дзяржоргана, замацоўвае правы, свабоды і абавязкі грама-дзян, а гарантуе жыццё ў дэмакратычным грамадстве.
Добрай традыцыяй стала ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» у Дзень Канстытуцыі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць самым годным прадстаўнікам маладога пакалення іх першыя пашпарты. Сярод тых, хто прыйшоў павіншаваць маладых грама-дзян з гэтай памятнай падзеяй, былі не толькі родныя, настаўнікі, але і кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.


«Атрымаўшы пашпарт, вы станеце паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі. А атрымаць дакумент у рамках акцыі ў такой абстаноўцы — асаблі-вы гонар і адначасова сур’ёзны абавязак быць сумленным і годным грамадзянінам сваёй краіны», — зазначыў у сваёй прамове старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч, падкрэсліваючы значнасць Асноўнага закона краіны. Пашпарты і памятныя кнігі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» Міхаіл Мікалаевіч уручыў амаль двум дзясяткам хлопцаў і дзяўчат.
Асаблівае хваляванне перапаўняла тых, каму быў аказаны гонар стаць удзельнікам акцыі. Ад імя свайго пакалення слова трымала гімназістка Вераніка Фёдарава. Дзяўчына запэўніла, што маладыя людзі цалкам усведамляюць, што з гэтага моманту наступае новы этап у іх жыцці.
Свае віншаванні з такой прыемнай нагоды адрасаваў моладзі старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў М.Я.Дулько, які выказаў спадзяванне, што гэты дзень застанецца ў памяці юнакоў і дзяўчат як адзін з самых памятных.
Разам з тым найбольш актыўныя, ініцыятыўныя і творчыя прадстаўнікі моладзі атрымалі членскія білеты ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Акрамя віншаванняў і пажаданняў плённай дзейнасці, ад першага сакратара раённай арганізацыі А.М.Бабігорца больш за дзясятак маладых людзей атрымалі пластыкавыя карткі, што сведчаць аб членстве ў грамадскім маладзёжным аб’яднанні.


Задачу ўзняць сваімі выступленнямі патрыятычны настрой удзельнікам мерапрыемства ўзялі на сябе салісты эстраднай студыі «Меладзін» Юлія Усік, Кацярына Макоўчык, Кацярына Бусько і Кіра Беразнюк.


А напярэдадні, 12 сакавіка, выдатнікі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты БРСМ з Пружанскага раёна атрымалі магчымасць прыняць удзел ва Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая ладзілася дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Урачыстасць прайшла ў зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пашпарты маладым людзям уручылі народныя абраннікі — Леанід Іванавіч Качына і Анатоль Уладзіміравіч Ткачук.
Марына Вакульская, фота Сяргея Талашкевіча.