Среда, 24 апреля 2019

Угнавший служебный автомобиль мужчина оказался рецидивистом

465

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 7 крымінальных спраў.

  • Па факце ўгону службовага аўто ААТ «Аграэнерга Зеляневічы» была ўзбуджана крымінальная справа, падчас расследавання якой стала вядома, што жыхар в. Ярашэвічы, затрыманы за рулём угнанай машыны, да гэтага ўжо прыцягваўся да адказнасці за падобнае злачынства. У гэты раз ён таксама паведаміў, што хацеў пакатацца. Цяпер абвінавачваемаму, згодна з ч.1 арт.214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.