Понедельник, 20 мая 2019

Рэцэпты на Біс: «піца» на хуткую руку

469

Рэцэпт ад памочніка ўрача Вольгі Кардзіс.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыны фарш — 1 кг,
яйкі — 2 шт.,
адвараныя або марынаваныя грыбы — 350-400 г,
марынаваныя агуркі — 1-2 шт.,
цвёрды або плаўлены сыр — 200 г,
соль, перац,
аліўкавы алей.
ПРЫГАТАВАННЕ
У фарш убіць сырыя яйкі, дадаць соль і перац. Усё перамяшаць і выкласці тонкім слоем на бляху (папярэдне пакласці на яе пергаментную паперу). Зверху пакласці грыбы і кавалачкі агуркоў (можна нацерці на тарцы). Страву засыпаць цёртым сырам (не шкадуйце яго: чым больш сыру, тым смачней!). Выпякаць у духавой шафе 15-20 мінут пры тэмпературы 180-200 градусаў.

Смачна есці!