Понедельник, 20 мая 2019

Более 60 учеников района приняли участие в соревнованиях по шашкам и шахматам

350

Нядаўна на базе СШ № 4 прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках і шахматах, у якіх прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў з 19 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Пружаншчыны.
У спаборніцтвах па шашках у індывідуальным заліку пераможцай сярод дзяўчынак аказалася Аліна Курыльчук з Шаняўской СШ. Ульяна Матусевіч з Ружан стала сярэбраным прызёрам, а замкнула тройку лідараў Кацярына Аўдзейчык з Магілявецкага ВПК.


Сярод хлопчыкаў лепшым стаў Арсеній Радзівончык з СШ № 1, трохі саступіў яму вучань СШ № 3 Максім Нагорны, на трэцім месцы аказаўся Максім Архуцік з Параслянскай СШ.
У камандным заліку лепшай была прызнана каманда шашыстаў СШ № 1, другое месца — у гімназістаў, трэцяе — у навучэнцаў Слабадской СШ.

У шахматах сярод дзяўчынак пераможцамі сталі Сафія Кузьміч з Мураўскай СШ, Анжаліка Падлужная з СШ № 3 і Марыя Грынкевіч з Шарашэва.


У хлопчыкаў тройка лідараў выглядае наступным чынам: на I месцы — Кірыл Дулько з Шарашоўскай СШ, на II — навучэнец СШ № 3 Дзмітрый Клімовіч, а на III — Данііл Гук з Лінова.
У камандным заліку лідарам стала каманда шахматыстаў з Шарашоўскай СШ, на другім месцы аказаліся навучэнцы Мураўскай СШ, а на трэцім — каманда з Ружан.
Усе пераможцы былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі аддзела па адукацыі райвыканкама.
Фота Алены ЗЯЛЕВІЧ.