Суббота, 23 марта 2019

Бібліятэка запрашае на выставу карцін Вольгі Гумен

237

Напярэдадні жаночага свята ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адкрылася выстава Вольгі Гумен «Бліскучыя фарбы».


Карціны, выкананыя ў тэхніцы алмазнай мазаікі, захапляюць сваёй рэальнасцю, каляровымі эфектамі. Дзякуючы стразам, якія адлюстроўваюць і праламляюць святло, работы ў любы час дня прыцягваюць да сябе. Запрашаем гараджан і гасцей горада на сустрэчу з дзіўнай творчасцю.
Выстава, размешчаная на 2 паверсе бібліятэкі, будзе працаваць да канца сакавіка.