Суббота, 23 марта 2019

Жительница района обокрала брестчанина, с которым познакомилась в интернете

317

У Следчым камітэце
— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 12 крымінальных спраў.
— Жыхарка раёна вырашыла знайсці сваё шчасце праз віртуальную сетку, з дапамогай якой хутка пазнаёмілася з брастаўчанінам. Мужчына ахвотна адгукнуўся на запрашэнне пазнаёміцца ў рэальнасці і прыехаў на Пружаншчыну. Два дні ён гасцяваў і ўсім застаўся задаволеным. Пакуль па ад’ездзе не выявіў, што з кашалька знікла 145 рублёў. Іх і прыхапіла інтэрнэт-сяброўка: жанчына бачыла, куды госць клаў кашалёк, і вырашыла, што «жаніху» трэба дзяліцца. У выніку ў дачыненні да яе была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 3 гадоў пазбаўлення волі).