Суббота, 23 марта 2019

Работник филиала «Агроэнерго-Зеленевичи», который угнал служебный автомобиль, был трезвым

306

Другога сакавіка ад кіраўніцтва філіяла «Аграэнерга-Зеляневічы» ў райаддзел міліцыі паступіла паведамленне аб тым, што са стаянкі каля вытворчага аб’екта невядомы злодзей угнаў службовы аўтамабіль «УАЗ Патрыёт Пікап». Як было ўстаноўлена пазней, зламыснік скарыстаўся тым, што ў замку запальвання былі пакінуты ключы.


Угоншчык накіраваўся ў бок Івацэвічаў і непадалёк ад Ружан за ім была наладжана пагоня. Толькі на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна з дапамогай сваіх калег-суседзяў пружанскім міліцыянерам ўдалося прымусіць угоншчыка з’ехаць з дарогі. Па бездарожжы ён не змог доўга ехаць і аўтамабіль сутыкнуўся з бетоннай агароджай водазабору суседняга райцэнтра. Сам правапарушальнік, якім аказаўся работнік той жа гаспадаркі, не пацярпеў, рамонт патрэбны ўкрадзенаму аўтамабілю. Па факце ўзбуджана крымінальная справа. На момант затрымання ўгоншчык быў цвярозы і не меў вадзіцельскіх правоў.
Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.