Пятница, 29 марта 2024

СШ №5 присоединилась к проекту «ПапаЗал»

887

Шосты школьны дзень – час для цікавых сустрэч і яркіх мерапрыемстваў. 23 лютага ў СШ №5 весела і актыўна прайшла субота не толькі для нашых хлопчыкаў і дзяўчынак, але і для іх татаў! Наша школа першай у Пружанскім раёне далучылася да праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «ПапаЗал».


Праект ГА «БРСМ» «ПапаЗал» — гэта нестандартная і сучасная форма ўзаемадзеяння бацькоў і дзяцей. У чым карысць праекта «ПапаЗал»? Па-першае, дзеці маюць магчымасць больш часу праводзіць са сваімі татамі актыўна і займальна. па-другое, мець зносіны з іншымі дзецьмі, што таксама вельмі важна. Па-трэцяе, дзеці развіваюцца фі-зічна, ім прывіваюцца правільныя каштоўнасці, яны могуць браць прыклад з сапраўдных мужчын, якія вядуць здаровы лад жыцця і любяць спорт. Таты знаходзяць аднадумцаў і новых сяброў, а мамы атрымліваюць магчымасць адпачыць, што спрыяльна ўплывае на сямейную атмасферу.


У Дзень абаронцаў Айчыны вучні пятых класаў разам са сваімі татамі спаборнічалі ў сіле, вынослівасці і хуткасці. Вясёлыя эстафеты, цікавыя заданні і камандны сямейны дух сталі візітнай карткай сяброўскай сустрэчы! Мы дзякуем першаму сакратару РК ГА «БРСМ» Аляксандру Бабігорцу за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і за выдатныя падарункі, а таксама сем’ям удзельнікаў за актыўную жыццёвую пазіцыю, прапаганду сямейных каштоўнасцей і сумеснага спартыўнага адпачынку.

Кацярына Яфімава.