Понедельник, 20 мая 2019

Районная организация ОСВОД наградила представителей первичек

431

Раённае таварыства выратавання на водах вядзе на Пружаншчыне актыўную прафілактычную работу. Гэта адзначана і на абласным узроўні, дзе пружанская арганізацыя па выніках работы за мінулы год заняла 9-е месца з 21.
Як зазначае старшыня раённай структуры таварыства Ю.М.Амельянчук, апошнім часам удалося дасягнуць рэзкага зніжэння колькасці загінулых на вадаёмах, з году ў год меншае і колькасць фактаў парушэння правілаў купання і знаходжання каля вады.

Вядома, у многім станоўчыя вынікі дасягнуты дзякуючы адказнай рабоце пярвічак грамадскай арганізацыі і іх старшыняў. З нагоды ўзнагароджання лепшых з іх днямі ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч уручыў граматы і падзякі.

За адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў і ўзорную работу ў калектыве граматай РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах» адзначана старшыня пярвічкі Пружанскіх электрасетак К.І.Гічко.
Граматы і падзякі абласнога ўзроўню ўручаны В.К.Дземасюк (гімназія), Г.І.Жыдзецкаму (аграрна-тэхнічны каледж),

С.Г.Грыгаруку (Велікасельская БШ), М.М.Свістуну (завод радыёдэталей).
Старшыня пружанскай арганізацыі Ю.М. Амельянчук уручыў раённыя граматы і каштоўныя падарункі В.У.Каўганку (ДЭУ-25),

С.В.Ільяшэвічу (аддзел аховы), Ю.А.Неміровічу (райаддзел міліцыі).
Намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч падзякаваў узнагароджаным за выкананне грамадзянскага абавязку, за станоўчую работу непасрэдна ў працоўных калектывах і з навучэнцамі ўстаноў адукацыі. Руслан Васільевіч выказаў спадзяванне, што адзначаныя ў ліку лепшых, а таксама іх калегі з іншых пярвічак будуць працягваць папулярызаваць здаровы лад жыцця і дапамогуць у забеспячэнні парадку на берагах вадаёмаў Пружаншчыны і спакою адпачываючых на вадзе.
Алег Сідарэнка, фота аўтара.