Среда, 22 мая 2019

Самое главное о социальных отпусках в нашем интервью

406

У практыцы сустракаюцца выпадкі давання работнікам водпускаў па сямейна-бытавых прычынах з захаваннем заработнай платы. А ўвогуле на якіх умовах можа давацца дадзены від водпуску?
Аб гэтым гутарка карэспандэнта з начальнікам аддзела па працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І.М. Пасевіч.

— Ірына Мікалаеўна, якія віды водпускаў прадугледжаны для работнікаў згодна з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь?
— Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана права работнікаў на атрыманне працоўных і сацыяльных водпускаў. Да працоўных водпускаў адносяцца асноўны і дадатковы, а да сацыяльных — водпускі па цяжарнасці і родах; па доглядзе за дзіцём па дасягненні ім узросту 3-х гадоў, у сувязі з атрыманнем адукацыі; у сувязі з катастрофай на ЧАЭС; па ўважлівых прычынах асабістага і сямейнага характару.
Права на сацыяльны водпуск работнікаў не залежыць ад працягласці, месца і віду работы, арганізацыйна-прававой формы арганізацыі. На час сацыяльных водпускаў захоўваецца ранейшая работа і ў выпадках, прадугледжаных Працоўным кодэксам або калектыўным дагаворам, — заработная плата. Такім чынам, Працоўны кодэкс прадугледжвае магчымасць захавання заработнай платы толькі тых сацыяльных водпускаў, па якіх дадзеная ўмова агаворана непасрэдна ў адпаведным артыкуле, які рэгулюе даванне дадзенага водпуску.
— А ці мае права наймальнік устанаўліваць працоўныя і іншыя гарантыі для работнікаў у разыходжанне з заканадаўствам аб працы?
— У калектыўны дагавор могуць быць уключаны палажэнні аб захаванасці заработнай платы ў выпадках, калі нормы Працоўнага кодэкса дазваляюць прадугледзець такую ўмову. Напрыклад, артыкул 214 Працоўнага кодэкса прадугледжвае магчымасць захавання заработнай платы пры даванні сацыяльнага водпуску ў сувязі з атрыманнем адукацыі.
Таксама ў калектыўным дагаворы можа прадугледжвацца аплата пры даванні аднаго дадатковага вольнага ад работы дня ў месяц маці або бацьку, якія выхоўваюць двух дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці гадоў.
— Ірына Мікалаеўна, на якіх умовах даюцца сацыяльныя водпускі па сямейна-бытавых прычынах?
— Умовы, на якіх даюцца сацыяльныя водпускі па сямейна-бытавых прычынах, заканадаўца вызначыў ужо ў самой назве артыкула 190 Працоўнага кодэкса. У адпаведнасці з ім, па сямейна-бытавых прычынах для работы над дысертацыяй, напісання падручнікаў і па іншых важкіх прычынах работніку па яго пісьмовай заяве можа быць дадзены на працягу каляндарнага года водпуск без захавання заработнай платы не больш за 30 каляндарных дзён, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам, пагадненнем, наймальнікам.
Трэба звярнуць увагу на тое, што заканадаўствам не прадугледжана права наймальніку рэгуляваць у калектыўным дагаворы пытанне аб даванні сацыяльнага водпуску з захаваннем заработнай платы ў выпадку ўступлення ў шлюб работніка або яго дзяцей, смерці блізкіх сваякоў і іншых падобных выпадках.
Гутарыў Мікола Архуцік.