Четверг, 3 декабря 2020

Начальник Пружанского РОЧС С.Ф. Войтик: нужно готовиться к паводкам

1 550

НЯГЛЕДЗЯЧЫ на тое, што ў нашым раёне няма паўнаводных рэк, веснавая паводка не абыходзіць нас бокам. Чаго чакаць сёлета?
Адказвае начальнік РАНС С.Ф.ВОЙЦІК:

— Думаю, рыхтавацца трэба да самага непрыемнага. Нават зімою падчас адлігі былі лакальныя падтапленні жылых дамоў, прысядзібных участкаў і гаспадарчых пабудоў. Праблемы былі ў вёсках Мокрае, Казлы, Росахі, Лінова, Аранчыцы, г.п.Ружаны і райцэнтры.

У мэтах мінімізацыі магчымых наступстваў веснавой паводкі на тэрыторыі нашага раёна на адным з пасяджэнняў камісіі па надзвычайных сітуацыях быў разгледжаны план асноўных прафілактычных мерапрыемстваў.

Жыхарам дамоў, якія знаходзяцца ў нізкай мясцовасці, варта загадзя рыхтавацца да падтаплення: убраць снег, падрыхтаваць водаадвод, выкачваць з падвалаў і хлявоў ваду.

Пры падтапленні домаўладанняў, якія знахо-дзяцца на балансе суб’ектаў гаспадарання, па дапамогу неабходна звяртацца да адказных асоб гэтых арганізацый. У іншых выпадках звяртайцеся ў камісію па надзвычайных сітуацыях райвыканкама.

А каб мінімізаваць наступствы веснавой паводкі, лепш загадзя заключыць дагаворы добраахвотнага страхавання з прадстаўніцтвам Белдзяржстраху.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *