Суббота, 23 марта 2019

Камера видеонаблюдения на станции Оранчицы помогла вычислить преступника

1 169

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 6 крымінальных спраў.

  • 11 лютага была ўзбуджана крымінальная справа па звароце жыхара Пінскага раёна. Мужчына дабіраўся на цягніку дадому з заробкаў. І вырашыў адзначыць гэту падзею, а ў якасці сабутэльніка выбраў незнаёмага спадарожніка. Калі гасцінны пінчанін страціў прытомнасць, спадарожнік забраў усе яго рэчы і нават адзенне, пакінуўшы таго толькі ў сподняй бялізне. У такім выглядзе пацярпелы і прыехаў у Брэст, дзе адразу звярнуўся ў праваахоўныя органы. І справа засталася б нераскрытай, калі б не сістэма відэаназірання чыгуначнай станцыі Аранчыцы, адна з камер якой зафіксавала, як нейкі мужчына сыходзіў з цягніка і купляў білет у адваротным накірунку. Яго, а дакладней, сумку і апазнаў пацярпелы. Па аператыўных звестках удалося ўстанавіць асобу падазраваемага: ім аказаўся раней неаднаразова судзімы жыхар Ляхавіцкага раёна, які зараз праходзіць у якасці абвінавачваемага яшчэ па дзвюх крымінальных справах, узбуджаных за крадзяжы. За апошні ўчынак у дачыненні да грамадзяніна ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да 4 гадоў пазбаўлення волі).