Среда, 28 октября 2020

Трагедия в Ружанах: в ДТП погибла 6-месячная девочка и ее бабушка

1 156

Днём 17 лютага ў Ружанах адбылася аварыя, у якой загінулі шасцімесячная дзяўчынка і яе 45-гадовая бабуля. Маці дзяўчынкі знаходзіцца ў рэанімацыі.


Дзве жанчыны з дзіцячай каляскай праходзілі па вул.Косаўскай. Насустрач ім выехаў лесавоз, які належыць аднаму з івацэвіцкіх прадпрыемстваў.

Грузавы аўтамабіль аб’ехаў пешаходаў, але гэты манеўр не вытрымаў прычэп, загружаны драўнінай: ён перакуліўся і вываліў свой груз на людзей. З-за атрыманых траўм немаўля і адна з жанчын загінулі на месцы здарэння. На месцы аварыі зараз працуе следча-аператыўная група.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.