Среда, 11 декабря 2019

Шерешевские школьники победили на районном этапе конкурса знатоков электроники

459

На базе Пружанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап абласнога конкурсу знаўцаў электронікі, у якім прынялі ўдзел дзесяць вучняў з пяці ўстаноў адукацыі раёна: Мураўскай, Ліноўскай, Шарашоўскай і Слабадской сярэдніх школ, а таксама гімназіі.
На раённым этапе юныя электронікі прадэманстравалі свае тэарэтычныя веды па гісторыі і асновах электрарадыётэхнікі, электронікі і радыёаматарскай тэхналогіі.
Лепшых у асабістым і камандным заліку вызначала журы пад старшынствам дырэктара рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мікалая Бегера.

dav


Па выніках конкурсу ў асабістым заліку пераможцам стаў Мікіта Вярцінскі з Шарашоўскай СШ, на другім месцы апынуўся Максім Ярмолік з Мураўскай школы. Замкнула тройку прызёраў Ксенія Дульчэўская з Шарашэва.
У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: дыпломам III ступені была ўзнагароджана каманда гімназістаў — Аляксей Амельянчук і Іван Дубінчук (кіраўнік каманды — Т.М. Папенка). Дыплом II ступені атрымалі вучні Мураўскай СШ Максім Ярмолік і Дзмітрый Кузьміч пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі і інфарматыкі А.І. Касцюка.
Бясспрэчным лідарам «электронных» спаборніцтваў стала шарашэўская каманда ў складзе Мікіты Вярцінскага і Ксеніі Дульчэўскай (кіраўнік каманды — настаўнік фізікі і астраноміі М.М. Хвісюк). Менавіта гэтыя вучні будуць адстойваць гонар раёна на абласным конкурсе знаўцаў электронікі, які пройдзе на базе Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
Алена Зялевіч.