Пятница, 26 апреля 2019

Рэцэпты на Біс: дамашняе аўсянае пячэнне

429

Рэцэпт ад індывідуальнай прадпрымальніцы Юліі Фларыдавай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
маргарын — 1 пачак,
цукар — 1,5 шклянкі,
яйкі — 2 шт.,
сода — 1 ч.л. (пагасіць воцатам),
смятана — 4 ст.л.,
аўсяныя шматкі — 3-3,5 шклянкі,
мука — 3 шклянкі,
разынкі (па жаданні).

ПРЫГАТАВАННЕ
Размякчаны маргарын перацерці з цукрам, дадаць яйкі, соду, смятану, аўсяныя шматкі і разынкі. Добра перамяшаць. Пакінуць на 15 мінут пры пакаёвай тэмпературы. Затым дадаць муку, змяшаць і сфарміраваць пячэнне. Выпякаць у духоўцы каля 30 мінут.

Смачна есці!