Пятница, 26 апреля 2019

Пружанским спасателям будет помогать ростовая кукла

627

Калектыў райаддзела па надзвычайных сітуацыях днямі папоўніўся новым «работнікам»: па спецыяльным заказе была выраблена роставая лялька — Сабака-выратавальнік. Гэты мультыплікацыйны герой цяпер будзе прымаць удзел ва ўсіх прафілактычных акцыях, якія ладзяць пажарныя.

Сустрэцца з ім і, безумоўна, сфатаграфавацца зможа любы жадаючы падчас масавых мерапрыемстваў. Сабака-выратавальнік будзе частым госцем і ва ўстановах адукацыі. І хаця ў новага работніка МНС пакуль яшчэ няма свайго імя, ён ужо вельмі спадабаўся дзятве.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіч.

На здымку: падчас наведвання СШ №5 Сабака-выратавальнік адразу апынуўся ў цэнтры ўвагі школьнікаў.