Среда, 28 октября 2020

Воспитывает государство — платят родители. Но неохотно

1 441

На першым у гэтым годзе пасяджэнні міжведамаснага  каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях” заслуханы пытанні аб выніках работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні патрабаванняў Дэкрэта ў мінулым годзе. Нагадаем, што гэты дакумент вызначае абавязкі  бацькоў па пакрыцці затрат, якія нясе дзяржава на ўтрыманне і выхаванне дзяцей з няўдалых сем’яў.

Намеснік пракурора раёна С.П.Карабцова прааналізавала  дзеянні мясцовых органаў улады і арганізацый па рэалізацыі комплексу мер, зацверджаных райвыканкамам і накіраваных на выкананне палажэнняў згаданага Дэкрэта. Яна адзначыла, што пэўная работа ў гэтым накірунку праводзіцца як аддзеламі райвыканкама, так і міжведамасным каардынацыйным саветам, ёсць некаторыя напрацоўкі ў рабоце з абавязанымі асобамі на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах.  Хоць упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прымаюцца пэўныя меры па падборы абавязаным асобам работы з неабходным узроўнем заробку, многія бацькі, якія абавязаны пакрываць расходы дзяржавы на выхаванне іх дзяцей, не жадаюць працаваць, часта парушаюць працоўную дысцыпліну. Нямала недахопаў у арганізацыі індывідуальна-выхаваўчай работы з такімі асобамі па месцы занятасці, не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням штодзённы кантроль з боку ўчастковых міліцыянераў за яўкай на працу абавязаных асоб.

У выніку праваахоўным органам усё часцей даводзіцца звяртацца да карных мер: як паведаміў судовы выканаўца Д.М.Лявошка, па стану на 01.01.2010 года ў судзе Пружанскага раёна знаходзілася 399 выканаўчых спраў у адносінах да 107 абавязаных асоб. Рэальна было спагнана 399 мільёнаў рублёў, але запазычанасць застаецца яшчэ вялікай – больш 341 мільёна рублёў. Зрэшты, гэта і не дзіўна: сярэдняя заработная плата ў працуючых абавязаных асоб складае 314 тысяч рублёў пры сярэднім штомесячным памеры ўтрымання на адно дзіця 291 тысячы.

У аддзеле адукацыі райвыканкама на кожную абавязаную асобу заведзена ўліковая справа,  куды заносіцца інфармацыя  аб выплатах грашовых сродкаў на ўтрыманне дзяцей. У 2009 годзе пазбаўлены бацькоўскіх правоў 20 чалавек у адносінах да 22 дзяцей,  2 чалавекі адноўлены ў бацькоўскіх правах у адносінах 4 дзяцей. Дарэчы, шмат каму даспадобы кислородный коктейль в детском саду.

У сацыяльным прытулку летась прайшлі рэабілітацыю 63 дзіцяці з 36 сем’яў. За год 37 дзяцей  вярнуліся ў біялагічныя сем’і, 5 – накіраваны ў школу-інтэрнат, 6 – у прыёмныя і апякунскую сем’і,  3 – у ліцэй пасля 9 класаў, адно дзіця накіравана ў Кобрынскую дзіцячую вёску.

Прааналізаваныя на пасяджэнні каардынацыйнага савета звесткі аб рабоце па выяўленні і ўліку непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, аб супрацьпажарным стане домаўладанняў  і наогул санітарна-тэхнічнага стану жылых памяшканняў абавязаных асоб, аб прафілактычнай рабоце з абавязанымі асобамі ў працоўных калектывах яскрава сведчаць, што толькі агульнымі намаганнямі органаў мясцовай улады і грамадскасці можна дабіцца выкаранення такой заганнай з’явы, якой з’яўляецца сіроцтва пры жывых бацьках, няўхільнага выканання патрабаванняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях абароны дзяцей у няўдалых сем’ях.
Мікола Антонаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *