Вторник, 19 февраля 2019

Команда Пружанского района приняла участие в областной спартакиаде «Брестская лыжня-2019». Есть медаль!

706

У мінулую суботу на базе Вяслярнага канала ў Брэсце прайшла абласная зімовая спартакіяда «Брэсцкая лыжня-2019». На старт выйшлі прадстаўнікі аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканкамаў, розных ведамстваў, сілавікі, вучнёўская моладзь. Удзел у спартакіядзе брала і каманда Пружанскага раёна ў колькасці 10 чалавек.


Удзельнічаць у спаборніцтвах па лыжных гонках на дыстанцыі 1,2 кіламетра мог любы жадаючы. Пераможцы вызначаліся ў трох узроставых групах: дзяўчаты і юнакі ва ўзросце да 25 гадоў, мужчыны і жанчыны ва ўзросце да 40 і ад 40 гадоў.
Выдатна выступіла на гэтай дыстанцыі прадстаўніца нашага раёна, настаўніца фізічнай культуры і здароўя з гімназіі Таццяна Гардзіеўская. Ва ўзроставай катэгорыі ад 25 да 40 гадоў яна паказала трэці вынік.

Сярод прадстаўнікоў аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў за перамогу ў эстафеце змагалася 20 каманд. Каманда Пружанскага райвыканкама ў складзе М.М.Крэйдзіча, С.М.Гука, А.В.Бушука, Н.У.Гарэйка на фінішы аказалася адзінаццатай.
Дарэчы, побач з месцам правядзення спаборніцтваў была арганізавана спартыўная зона, дзе школьнікі мелі магчымасць праявіць сваю сілу, трапнасць і спрытнасць. Таксама можна было сагрэцца гарачым чаем і пакаштаваць салдацкай кашы.
Мікола Архуцік.