Среда, 24 апреля 2019

«Раённыя будні» — окно в мир

308

Сярод удзельнікаў рэкламнай гульні «Шанец на поспех» уладальніцай смартфона стала Таццяна Пракопаўна Смактуновіч, якая жыве ў Белавусаўшчыне.


Уся працоўная дзейнасць жанчыны звязана з эксперыментальнай базай «Белавусаўшчына», дзе яна працавала ўчотчыцай, бухгалтарам і цялятніцай.
Па прычыне цяжкай хваробы адзінока пражываючая Таццяна Пракопаўна цяпер з’яўляецца інвалідам II групы і практычна не выходзіць за межы сваёй кватэры. Адзінымі крыніцамі інфармацыі для яе з’яўляюцца газета «Раённыя будні», якую яна пастаянна выпісвае, і тэлевізар.
— І раней удзельнічала ў рэкламных гульнях, якія праводзіла «раёнка», але ўладальніцай прыза стала ўпершыню, — гаворыць жанчына. — Наш паштальён прынесла пенсію і адразу аформіла падпіску на газету, якая стала шчаслівай для мяне.
На здымку: Т.П.Смактуновіч з прызам ад «раёнкі».
Фота Сяргея Талашкевіча.