Среда, 21 августа 2019

Рэцэпты на Біс: рулет з фаршу ў беконе

419

Рэцэпт ад гаспадыні кабінета эстэтычных паслуг «CHIC & CHARME» Кацярыны Курэц.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
фарш — 500 г,
яйка — 1 шт.,
балгарскі перац — 1 шт.,
вялены бекон,
соус барбекю — 2 ст.л.,
гарчыца — 2 ч.л.,
соль, спецыі.

ПРЫГАТАВАННЕ
Балгарскі чырвоны перац парэзаць кубікамі і дадаць разам з сырым яйкам у фарш. Усё перамяшаць і дадаць соль, спецыі, гарчыцу і соус барбекю. Масу загарнуць у вялены бекон (хамон). Змазаць соусам барбекю і адправіць на гадзіну ў духавую шафу, разагрэтую да 200 градусаў.
Смачна есці!