Понедельник, 26 октября 2020

Главный экономист ОАО «Родина»: «Молоко — основа экономики»

804

Алена Марчук, галоўны эканаміст ААТ «Радзіма»:


— У мінулым годзе на двух нашых малочнатаварных комплексах «Лыскава» і «Асошнікі» было атрымана 10784 тоны малака, што на 25,5% больш, чым пазалетась. Сярэдні надой ад каровы пры гэтым склаў 6162 кілаграмы малака і вырас да папярэдняга года на 1361 кілаграм.
Варта адзначыць, што 99,4% малочнай прадукцыі адпраўлена на перапрацоўку класам «экстра».
За рэалізаванае малако гаспадарка ў мінулым годзе атрымала грашовую выручку ў суме 7229 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць яго вытворчасці склала 45%.
Не здаюць заваяваных пазіцый нашы жывёлаводы і сёлета. У гэтыя студзеньскія дні ў разліку на карову сярэднясутачны надой складае каля 17 кілаграмаў малака, што на 2 кілаграмы больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.
Мікола Архуцік.