Воскресенье, 20 января 2019

Розыгрыш состоялся! Поздравляем победителей!

644

Як было пазначана ў правілах правядзення рэкламнай гульні, 3 студзеня ў 12 гадзін адбыўся розыгрыш прызоў сярод падпісчыкаў газеты «Раённыя будні», якія даслалі ў рэдакцыю падпісныя квіткі для ўдзелу ў конкурсе «Шанец на поспех».
Усяго мы атрымалі 683 квіткі. На падвядзенні вынікаў рэкламнай гульні прысутнічалі і самі падпісчыкі, якія пажадалі пабачыць працэдуру розыгрышу. У якасці галоўнага «суддзі» выступіла 10-гадовая ўнучка аднаго з нашых гасцей, вучаніца 4 класа Брэсцкай школы №15 Валерыя Мацюшык.


На пачатку конкурсу мы падрыхтавалі спецыяльную запячатаную каробку для збору квіткоў аб падпісцы, якую ўскрыла Валерыя роўна апоўдні. Яшчэ да гэтага ўрачыстага моманту журналісты “раёнкі” мелі магчымасць азнаёміцца з некаторымі допісамі нашых чытачоў, якія разам з падпіснымі квіткамі яны даслалі ў рэдакцыю са словамі, у тым ліку і падзякі за нашу працу. Па-першае, мы даведаліся, з якой цікавасцю нашы чытачы аднесліся да рэкламнай гульні. Па-другое, пераканаліся, што жыхары Пружаншчыны з цеплынёй і шчырасцю ставяцца да раённай газеты, а гэта надае сілы і ўзмацняе жаданне рабіць яе яшчэ больш прыгожай і цікавай. За гэта, нашы паважаныя чытачы, мы вам вельмі ўдзячныя.
Ну, як, напрыклад, не парадавацца допісу нашай вялікай прыхільніцы — Ніны Антонаўны Стасевіч з г.Пружаны, якая раней, на працягу васьмі гадоў, займалася вёрсткай нашай газеты, а зараз, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, з нецярпеннем чакае наступнага выпуску. І гэтак ужо на працягу 30 гадоў.
— На свой 76-ы дзень нараджэння я па традыцыі зрабіла сабе самы прыемны падарунак — выпісала «раёнку»,— падзялілася сваёй радасцю яшчэ адна чытачка Ірына Міхайлаўна Будзінская з в.Парасляны.
А Зінаіда Андрэеўна Шышко з в.Сілічы расказала нам, што чытае «Раённыя будні» з 19-гадовага ўзросту і што да сваіх 78 гадоў ні разу не прапусціла падпісную кампанію на любімую газету.
Мы атрымалі нямала цёплых слоў ад Алены Іванаўны Крупчук, Таццяны Дараховіч і Алены Пятроўны Фраловай з г.Пружаны, Таццяны Аляксандраўны Паповай з в.Малочкі, Алены Іванаўны Піліпчук з в.Слабудка, Міхаіла Лазаравіча Аўдзейчыка з в.Аранчыцы і ад многіх іншых.
Асаблівая ўдзячнасць за разуменне журналісцкай працы — Марыі Іванаўне Дылюк з в. Магілёўцы, якую смела можна назваць сябрам рэдакцыі.
І хоць Вам, Любоў Мікалаеўна Вайтуховіч з Клепачоў, на гэты раз не пашанцавала выйграць, трэба спадзявацца, што ўдача ўсё роўна Вам усміхнецца. Мы таксама гэтага жадаем. А разам з тым з павагай ставімся да ўсіх нашых падпісчыкаў, хто дзеліцца з намі радасцю і бядой, хто падказвае цікавыя тэмы для напісання артыкулаў, хто, нарэшце, разумее нашу работу.

Мы ўдзячныя нават за «скаргі»… Адну з іх выказала наша пастаянная чытачка і госця рэдакцыі Лілія Мікалаеўна Краўчук: —Калі прыходзіць свежы нумар “Раённых будняў”, — кажа яна, — спыняецца ўся работа. Забываю і пра тое, што прыгатаваць нешта трэба і прыбраць. Адкладаю хатнія справы, сядаю і чытаю. Аказваецца, што ў той момант, гэта самае важнае.
Нельга не ўспомніць і візіт у рэдакцыю падпалкоўніка запасу Аляксея Мікалаевіча Сушчыка, які падзяліўся з «раёнкай» віншаваннямі ад сваіх сяброў з нагоды яго 75-гадовага юбілею, які адзначыць заўтра. Рэдакцыя газеты таксама далучаецца да тых віншаванняў. “Будзьце здаровы, няхай шчасціць у жыцці, а ў душы пануюць мір і спакой”, — гаворым усім нашым чытачам і ад душы дзякуем за ўсе цудоўныя словы, якія прагучалі ў адрас “раёнкі”. І сёння, напярэдадні Нараджэння Хрыстова, рэдакцыі вельмі хацелася б данесці прыемныя навіны аб выйгрышы ўсім нашым чытачам.


Аднак гульня на тое і гульня, каб вызначыць пераможцаў. А для таго, каб уладальнікі каштоўных падарункаў ад нашай газеты былі вызначаны справядліва, усе квіткі спецыяльна ўпакавалі. А значыць, і падгле-дзець імя і прозвішча, пазначаныя ў іх, было немагчыма. У гэтым пераканаліся госці-«назіральнікі» розыгрышу — Васілій Мікалаевіч Бушко, Павел Фёдаравіч Чапялевіч, Мікалай Пятровіч Рамановіч, Лілія Мікалаеўна Краўчук і Аляксей Мікалаевіч Сушчык, якія пацвердзілі абсалютную празрыстасць і праўдзівасць розыгрышу. Адзначылі гэта і члены прызавой камісіі, у якую, акрамя работнікаў рэдакцыі, увайшла прадстаўнік вузла паштовай сувязі Іна Фёдараўна Шчука.
Дарэчы, на гэты раз пераважная большасць падарункаў «адправіцца» ў сельскую мясцовасць. Але, нягледзячы на тое, дзе пражывае падпісчык, якому ўсміхнулася ўдача, спадзяемся, што кожнаму з іх нашы прызы прынясуць толькі радасць і карысць.


Гэта, дарэчы, пацвердзіла і Ірына Анатольеўна Лукіна з аг.Лінова, чый квіток Валерыя выцягнула са скарбонкі-лататрона першым. Дзякуючы гэтаму жанчына і стала шчаслівай уладальніцай новай мікрахвалевай печкі.
— Я нават і не думала, што буду пераможцай розыгрышу раённай газеты. І пасля тэлефанавання мне падалося, што гэта сон… Вялікі дзякуй «Раённым будням» за такі дарагі і, галоўнае, своечасовы падарунак, які патрэбны кожнай гаспадыні. Я даўно выпісваю «раёнку», практычна пра ўсё чытаю: пра знаёмых людзей, пра падзеі ў раёне і, вядома, у сваім аграгарадку. А тут яшчэ і такі прэзент ад газеты!
Сапраўды, у спіс пераможцаў трапілі далёка не ўсе… Але мы нездарма назвалі гульню «Шанец на поспех», бо прапанавалі не проста паспытаць сваю ўдачу. Усе нашы чытачы, падпісаўшыся на газету, атрымалі магчымасць ведаць свежыя навіны Пружаншчыны і рэспублікі, чытаць цікавыя публікацыі пра людзей і падзеі. Спадзяемся, што прыемным падарункам для многіх з вас будзе і каляровы каляндар, які прыйшоў да кожнага нашага падпісчыка разам з сённяшнім выпускам газеты. А рэкламная гульня дала яшчэ і магчымасць атрымаць дадатковы прыз.
Заставайцеся з «раёнкай»!
Алег Сідарэнка, фота Сяргея Талашкевіча.


Сведения о результатах рекламной игры «Шанс на успех»
Организатор рекламной игры: УРГ «Раённыя будні» і праграмы радыёвяшчання «Пружанскае раённае радыё», УНП 200027014.
Юридический адрес: Республика Беларусь, 225133, Брестская обл., г.Пружаны, ул.Красноармейская, 78.
Наименование рекламной игры: рекламная игра «Шанс на успех».
Срок начала рекламной игры: 1 декабря 2018 г., срок окончания рекламной игры — 31 января 2019 г.
Сведения о государственной регистрации рекламной игры: свидетельство о государственной регистрации рекламной игры №3426 от 15 ноября 2018 года, выданное Министерством антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь.
Срок начала и окончания рекламной игры: 1 декабря 2018 года — 31 января 2019 года.
Количество участников рекламной игры: 683 человека.
Сведения о полном или частичном розыгрыше призового фонда: призовой фонд разыгран полностью:

  1. Лукина Ирина Анатольевна, выиграла микроволновую печь «Горизонт 20МW700-1378BIS» стоимостью 142,44 рублей;
  2. Чепелевич Зинаида Алексеевна, выиграла утюг «ARESA AR-3115» стоимостью 37,32 рублей;
  3. Петровец Светлана Владимировна, выиграла пылесос «SAMSUNG VCC4131S37/XEV» стоимостью 132,41 рублей;
  4. Предко Сергей Сергеевич, выиграл набор посуды «Peterhof РН-15744» стоимостью 49,14 рублей;
  5. Ярошко Владислав Владиславович, выиграл термопот «ARESA AR-4001» стоимостью 56,00 рублей;
  6. Смоктунович Татьяна Прокофьевна, выиграла смартфон «Maxvi MS401 (Sunrise)» стоимостью 113,89 рублей;
  7. Кузьмич Ирина Ивановна, выиграла комплект постельного белья 2-сп. «Паўлінка» стоимостью 56,99 рублей;
  8. Байко Мария Васильевна, выиграла плед «Велсофт», р.170х200, стоимостью 39,06 рублей.
    Телефон для справок: +375 1632 9 15 02.